Ётунхэйм (, зямля ётунаў) — у скандынаўскай міфалогіі — адзін з дзевяці міроў, зямля населеная волатамі-ётунамі.

Па легендах быў створаны асамі да ўсходу ад Мідгарду дзеля Бергельміру і яго нашчадкаў. Ад Асгарду Ётунхэйм адлучае рака Івінг. Ётунхэймам кіруе кароль Трым. Асноўнае селішча Ётунхэйма — Утгард. Таксама згадваюцца размешчаныя там Жалезны лес і Каменныя горы. У Ётунхэйме размешчаныя Гастрапнір — хата Менглад і Трымхейм — хата Т'яцы.

Часта наведваўся асамі. У сагах згадваецца неаднаразовыя вандраванні Тора і Локі па Ётунхэйму, у тым ліку і ў Утгард.

Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Сярэдневяковая міфалогія Катэгорыя:Скандынаўская міфалогія