Гары Міхайлавіч Свяцкі (, г. Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1964 года — архітэктарам Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска, з 1975 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст тэхаддзела ў Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Рэспубліканскі дом мадэляў па праспекце Машэрава (1969), ЦНДІТК па Партызанскім праспекце, інтэрнат трэста «Энергаспецмантаж» па праспекце Пушкіна (1971), рэканструкцыя трыбун і падтрыбунных памяшканняў стадыёна «Дынама», праект будынка Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1980), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Камсамольскай (1981) у Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары раёнаў Беларусі