Люблінскі трохвугольнік (, , ) — трохбаковы рэгіянальны саюз для палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага супрацоўніцтва паміж Літвой, Польшчай і Украінай .
28 ліпеня 2020 года ў Любліне (Польшча), была падпісана сумесная дэкларацыя міністраў замежных спраў Літвы, Польшчы і Украіны аб стварэнні фармату міжнароднай арганізацыі.
Ідэя стварэння такой арганізацыі належыць Адаму Чартарыйскаму, агучыў яе Вячаслаў Чарнавол.
Механізмы супрацоўніцтва Згодна з гэтай сумеснай дэкларацыяй Літвы, Польшчы і Украіны, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў павінны рэгулярна праводзіць сустрэчы, у прыватнасці, у сферы шматбаковай дзейнасці і пры ўдзеле выбраных партнёраў. Яны таксама арганізуюць кансультацыі на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў сваіх краін і ствараюць у гэтых міністэрствах пазіцыі па пытаннях супрацоўніцтва ў Люблінскім трохвугольніку.
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба запрасіў кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на сустрэчу міністраў Люблінскага трохвугольніка .
Міжпарламенцкая асамблея Міжпарламенцкая асамблея Вярхоўнай Рады Ўкраіны, Сейму Літоўскай Рэспублікі, Сейма і Сэната Рэспублікі Польшча была створана ў 2005 годзе для наладжвання дыялогу трох краін у парламенцкім вымярэнні. Уступнае пасяджэнне Асамблеі адбылося 16 чэрвеня 2008 г. у Кіеве, Украіна. Асамблея мае камітэты па еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва .
Аб’яднаная брыгада Літоўска-польска-ўкраінская брыгада была створана ў рамках трохбаковага супрацоўніцтва ў сферы абароны ў 2014 годзе. Забеспячэнне нацыянальнага ўкладу ў шматнацыянальныя ваенныя фарміраванні (Рэзервовыя пагадненні ААН, Баявыя тактычныя групы ЕС, Сілы рэагавання НАТА), а таксама ў міжнародныя аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі пад эгідай ААН, Еўрасаюза, НАТА і іншых міжнародных арганізацый у сферы бяспекі на аснове мандата Савета Бяспекі ААН і ў выпадку зацвярджэння парламентамі краін-удзельніц .
Гл. таксама Міжмор’е ГУАМ Усходняе партнёрства Асацыяванае трыа
Спасылкі
Poland, Lithuania and Ukraine create Lublin Triangle to counter Russian aggression and expand Europe, 01.08.2020 // Euromaidan Press
Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Катэгорыя:Знешняя палітыка Украіны Катэгорыя:Знешняя палітыка Польшчы