Вахмістр (з ) — воінскае званне старшага унтэр-афіцэра ў кавалерыі Рускай імператарскай арміі, вышэйшае салдацкае званне ў кавалерыі рускай арміі, адпаведнае званню фельдфебеля ў пяхоце.

У вермахце вахмістрамі называліся фельдфебелі ў кавалерыі і артылерыі. Унтэр-фельдфебелі ў гэтых родах войскаў адпаведна называліся унтэр-вахмістрамі, обер-фельдфебелі — обер-вахмістрамі, а штабс-фельдфебелі — штабс-вахмістрамі.

Па выконваемых абавязках званне фельдфебеля адпавядае званню старшыны ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Вахмістр у анлайн-слоўніку skarnik.by

Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі