Почапскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Почап.

Геаграфія Плошча раёна — 1887 км². Асноўныя рэкі — Судасць.

Гісторыя Раён быў сфарміраваны ў 1929 годзе і cпачатку ўваходзіў у склад Заходняй вобласці РСФСР, а з 1937 года — Арлоўскай вобласці. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Cавета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Почапскі раён.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 45,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 17,2 тыс. Усяго налічваецца 247 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 17 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Почапскае гарадское паселішча Рамасухскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы: Бакланскае сельскае паселішча Бялькоўскае сельскае паселішча Валуецкае сельскае паселішча Вітаўскае сельскае паселішча Гушчынскае сельскае паселішча Даманіцкае сельскае паселішча Дзмітраўскае сельскае паселішча Краснароскае сельскае паселішча Маскоўскае сельскае паселішча Пальнікоўскае сельскае паселішча Першамайскае сельскае паселішча Рагозінскае сельскае паселішча Рэчыцкае сельскае паселішча Сямецкае сельскае паселішча Сятолаўскае сельскае паселішча Цітаўскае сельскае паселішча Чопаўскае сельскае паселішча

Транспарт Праз раён праходзіць аўтатраса Бранск — мяжа Беларусі.

Славутасці Царква Праабражэння Гасподняга ў в. Баклань Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Вітаўка Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Губостава Сядзібна-паркавы комплекс Разумоўскіх і царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Красны Рог Царква Св. Тройцы ў в. Селішча Царква Св. Мікалая ў в. Старапочапье Царква Св. ап. Іаана Багаслова ў в. Чопаў

Спасылкі

Почапскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Бранскай вобласці