Георгій Паўлавіч Лапато (, в. Азершчына, Гомельская губерня — , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт АН СССР (1979), член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1991), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1952). З 1959 года галоўны інжынер, з 1964 года начальнік СКБ, з 1965 года начальнік праектнага бюро Мінскага завода вылічальных машын імя Арджанікідзэ, з 1969 г. дырэктар НДІ ЭВМ. У 1987—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік НДІ ЭВМ, у 1992—1993 гадах дырэктар Навукова-інжынернага цэнтра «Нейракампкамп’ютар». Адначасова ў Інстытуце сучасных ведаў: прарэктар, загадчык кафедры, прафесар.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы ў галіне распрацоўкі і ўкаранення ў прамысловасць ЭВМ сямейства «Мінск», ЭВМ Адзінай сістэмы і персанальных камп’ютараў на базе мікраэлектронікі, а таксама стварэння вылічальных комплексаў і сістэм, перыферыйнага абсталявання для ЭВМ, вытворчасці тэхнічных сродкаў і метадаў аўтаматызацыі праектавання ЭВМ. Галоўны канструктар ЭВМ «Мінск-1», вылічальнай сістэмы «Мінск-222», сістэмы калектыўнага карыстання «Нарач», шэрагу вазімых ЭВМ, вылічальных комплексаў спецыяльнага прызначэння.

Аўтар больш за 120 навуковых прац і 46 вынаходстваў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1970 г. за стварэнне сямейства універсальных электронных вылічальных машын другога пакалення тыпу «Мінск» і асваенне іх серыйнай вытворчасці.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Леніна (1983), «Знак Пашаны» (1966), медаляміГеоргій Паўлавіч Лапато.

Асноўныя працы Организация вычислительного процесса в сети теплообработки данных // Управляющие системы и машины. 1987. № 1. Единый технологический процесс разработки и производства ЭВМ на БИС // Актуальные проблемы развития вычислительной техники. М., 1988. Персонально-профессиональные ЭВМ. М.: Высшая школа, 1988 (в соавт.). Вычислительная техника в Белоруссии // Информационные технологии и вычислительные системы. 1997, № 1.

Спасылкі Георгій Паўлавіч Лапато ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі