Васіль Барысавіч Несцярэнка (нар. , г.п. Красны Кут Луганскай вобласці, Украіна — , БеларусьУ Мінску развітваюцца з беларускім вучоным-ядзершчыкам Васілём Несцярэнкам) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).

Біяграфія Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт) (1958). У 1958—1962 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута рухавікоў АН СССР. У 1963—1965 гадах загадчык лабараторыі Інстытута цепла — і масаабмену АН БССР.

З 1965 годзе загадчык аддзела і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1977—1987 гадах дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1971—1987 гадах генеральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».

З 1990 года дырэктар Інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад». У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1990—1994 гадах старшыня аб’яднанага экспертнага камітэта Беларусі, Украіны і Расіі.

Навуковая дзейнасць Працы ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Адзін з аўтараў прымянення дісацыіруючых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Правёў цыкл даследаванняў па вывучэнні новых хімічна рэагуюць цепланосбітаў, па распрацоўцы і стварэнні метадаў разліку цеплафізічных уласцівасцяў, цеплаабмену, газадынамікі і тэхналогіі дісацыіруючых газаў, па аналізе цыклаў і схем ядзерных энергетычных установак, выяўленні тэхніка-эканамічных характарыстык атамных электрастанцый з рэактарамі на хуткіх нейтронах.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій, больш як 320 вынаходстваў.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за распрацоўку біятэхналогіі і стварэнне прамысловай вытворчасці рызатарфіну з прымяненнем радыяцыйнага спосабу стэрылізацыі субстрата і ўкараненне прэпарата ў сельскую гаспадарку Рэспублікі. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975), медаляміВасіль Барысавіч Несцярэнка .

Асноўныя працы Научно-технические основы применения диссоциирующих газов как теплоносителей и рабочих тел АЭС. — Мн., 1970. Схемы преобразования тепла АЭС на диссоциирующих газах. — Мн.,1975 (совм. с В. П. Бубновым). Теплообмен в ядерных реакторах с диссоциирующим теплоносителем. — Мн., 1980 (совм. с Б. Е. Тверковкиным). Чернобыльская катастрофа: причины и последствия. В 4 частях. — Мн., 1993 (на рус. яз.), 1997 (на англ. яз.). Масштабы и последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС для Беларуси, Украины и России. — Мн., 1996. Чернобыльская катастрофа: радиационная защита населения. — Мн., 1997; Майнц (Германия), 1998. Состояние и динамика радиационного загрязнения продуктов питания детей Чернобыльской зоны Беларуси (совм. с А. Н. Девойно, А. А. Мухлаев, И. Э. Нестеренко).

Літаратура

Спасылкі Васіль Барысавіч Несцярэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяти учёного. Нестеренко Василий Борисович Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання