Будынак ЦК ЛКСМБ — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (№ 40) і Чырвонаармейскай (№ 5). Пабудаваны ў 1953 годзе па праекце архітэктара Г. Заборскага на месцы Дома селяніна, разбуранага ў 1944 годзе. У 1986 годзе рэканструяваны (архітэктары Людміла Склярэнка, Сяргей Сень). У будынку размяшчаўся Цэнтральны камітэт Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, цяпер Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Творчасць Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане цагляны будынак. Кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца галоўны ўваход у скошанай вуглавой частцы, падкрэсленай 2 трохчвэртнымі калонамі. У архітэктуры фасадаў выкарыстаны рытм арачных і прамавугольных аконных праёмаў, канеліраваных пілястраў. Сцены дэкарыраваны рустам, ляпным беларускім арнаментам і завершаны складаным карнізам. З боку дваровага фасада выступае гранёны аб’ём актавай залы. Планіроўка калідорная.
Будынак — прыклад савецкай архітэктуры з творчым выкарыстаннем класічнай спадчыны.
Літаратура
Воинов А. А. История архитектуры Белоруссии (советский период).— Мн.. 1975.
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Заборскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:1953 год у Мінску