Юрый Канаплёў (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Кар’ера іграка Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна» (Уладзімір Бадзягін). Пачаў кар’еру ў складзе віцебскай «Дзвіны» (пазней віцебскі клуб менаваўся «Віцязь», КІМ, «Лакаматыў-96»). У 1980-х ненадоўга пераходзіў у брэсцкае «Дынама», у 1996 годзе гуляў за наваполацкі «Нафтан», але пасля вяртаўся ў віцебскі клуб. У складзе віцебскай каманды двойчы станавіўся срэбным і бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, выйграў Кубак Беларусі 1998.
17 жніўня 1994 года згуляў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.
Завяршыў кар’еру іграка ў 2000 годзе.
Трэнерская кар’ера У 1987 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут.
Пасля заканчэння кар’еры іграка ў 2000 годзе стаў трэнерам «Лакаматыва-96». З 2001 па 2003 год працаваў у віцебскай ДЮСШ «Прафсаюзы». З 2005 года зноў у «Лакаматыве» (пазней перайменаваны ў «Віцебск»): трэнер, з мая 2007 года выканаўца абавязкаў, а са снежня 2007 года па ліпень 2008 года — галоўны трэнер. У жніўні 2009 года вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера віцебскай каманды. У студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Гомеля», дзе працаваў адзін год.
У лютым 2012 года чарговы раз узначаліў «Віцебск», які вылецеў у Першую лігу. Двойчы пад кіраўніцтвам Канаплёва клуб займаў трэцяе месца ў Першай лізе. У першай палове сезона 2014, нягледзячы на моцны склад, клуб прайграў асноўным канкурэнтам і скончыў першы круг на пятым месцы. У выніку Канаплёў у ліпені 2014 года быў спачатку адхілены ад кіравання камандайВехтев сменил Коноплева на посту наставника "Витебска", а пазней канчаткова пакінуў пасаду галоўнага трэнераЮрий Коноплев уволен с поста главного тренера "Витебска".
У жніўні 2014 года узначаліў каманду «Віцебск-2»Коноплев возглавил «Витебск-2». У сезоне 2015 працаваў з юнацкімі камандамі «Віцебска». У лютым 2016 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Оршы»Директор «Орши»: «Кандидатура Коноплева утверждена». Пакінуў аршанскі клуб па заканчэнні сезона 2017.
З восені 2019 года працуе трэнерам юнацкіх каманд расійскага клуба «Уфа»Кривой Рог, Ереван, Пятигорск, Уфа. Где работают белорусские тренеры.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/93, 1994/95 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1993/94, 1997 Уладальнік Кубка Беларусі: 1998
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Орша Катэгорыя:Трэнеры ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Трэнеры ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў