Аляксандр Рыгоравіч Апана́сенка ( — ) — балетмайстар, Заслужаны артыст УССР (1951), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).
Біяграфія Нарадзіўся ў Кіеве. У 1959—1971 гадах — заснавальнік, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Таксама працаваў у вакальна-харэаграфічным ансамблі «Таўрыя» Крымскай дзяржаўнай філармоніі мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам.
Творчасць На аснове нацыянальных харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Лянок», «Мяцельца», «Лявоніха» і інш. Сярод значных пастановак: «Беларусь партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Малдаўская сюіта», «Маладзёжная сюіта».
Літаратура
Спасылкі Государственное учреждение «Заслуженный коллектив Республики Беларусь Государственный академический ансамбль танца Беларуси» Вокально-хореографический ансамбль «Таврия» им. Л. Д. Чернышевой: История ансамбля Славянский форум искусств «Золотой Витязь»
Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Украінскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР