Аляксандр Вульфавіч Тылевіч (, Мінск — http://www.bsa.by/news/BUA/ushel-iz-jizni-talantlivyiy-arhitektor-dizayner-skulptor-aleksandr-tyilevich) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1965 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, з 1984 года — мастак у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП цэнтра Мінска (1971—1974), падземныя пераходы па праспекце Машэрава (1974), «Белая дача» па вуліцы Казінца (1976), будынак гаркама КПБ (1979), станцыя метрапалітэна «Плошча Леніна» (1984), НВА «Цэнтр» (1987) у Мінску, архітэктурна-мастацкае афармленне інтэр’ераў Дома творчасці пісьменнікаў «Іслач» (1987).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска