Гаўрыіл Апанасавіч Федасенка (, с. Картушына, Старадубскі раён, Бранская вобласць — 17 верасня 1999, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, у Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктарам Маскоўскага раёна Мінска, з 1987 года — у органах Дзяржпрыёмкі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1982 года. Пражываў у г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 2 жылога раёна «Фарты», штучнае возера з пляжам на р. Ласасянка, танк-помнік вызваліцелям горада (1967—1970) у Гродне, Беларускі інстытут фізкультуры, выставачны комплекс «Мінск-ЭКСПА» Гандлёва-прамысловай палаты БССР у Мінску (1983—1988).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Галоўныя архітэктары паводле гарадоў Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Мінска