Фаіл Усманавіч Хайрулін (, Пракоп’еўск, Кемераўская вобласць — 1999, Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Новакузнецка, Алма-Аты, з 1968 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Гомелі. Памёр у 1999 годзе, пахаваны на Рандоўскіх могілках у Гомелі.
Творчасць
Асноўныя працы: клуб на Ніжне-Астроўскай плошчы ў Новакузнецку (1959), квартал завода станочных вузлоў (1973—1981), комплексы інтэрнатаў па вуліцы Савецкай (1976—1986) і БелНДІЛГа (1983—1986), будынак ДАІ (1982—1984) у Гомелі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Новакузнецка Катэгорыя:Архітэктары Гомеля