Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай — узброены канфлікт Маскоўскай дзяржавай і часткі яе палітычных эліт з Рэччу Паспалітай у 1609—1618 гадах. Частка Смутнага часу ў Расіі, пачалася на завяршальным этапе і працягнулася пасля

Рэч Паспалітая скарысталася гэтым перыядам, каб вылучыць на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыяў, і пасля заключэння расійска-шведскай угоды ў 1609 годзе абвясціла вайну. У 1610 годзе польска-літоўскія войскі ў саюзе з Сямібаяршчынай на два гады сталі часткай ганізона на Маскоўскім Крамлі. Скарыстаўшыся з сітуацыі, Швецыя разарвала мір і сама распачала вайну з Расеяй. У 1611 г. ВКЛ быў вернуты Смаленск, а Кароне Чарнігава-Северскія землі. Асноўнае войска ВКЛ начале з Я. К. Хадкевічам далучылася да сілаў караля і пачало адыгрываць вядучую ролю на палях гэтай вайны аж да яе канца, пасля заключэння перамір’я са Швецыяй у Інфлянтах у 1611 г. Да войска ВКЛ далучыліся былыя найміты Ілжэдзмітрыя ІІ з палкоў Я. П. Сапегі, А. Млоцкага, А.Лісоўскага і інш. якія праводзілі галоўныя абарончыя і наступальныя палявыя кампаніі Рэчы Паспалітай у 1611—1617 г.

Пасля перамогі пад Клушынам Уладзіслаў Ваза, быў абраны маскоўскім царом і атрымаў ад законнай улады, прадстаўленай у баярскай Думе старэйшай мясцовай арыстакратыяй дзяржаўныя сімвалы і кароны. Баючыся за яго жыццё, бацька не адпусціў сына жыць у Маскву пад гарантыі баяр, якія перад гэтым апошняе дзесяцігоддзе здраджвалі і забівалі сваіх манархаў, што не адмяняе факту прыняцця рэгалій і прызнанне Сямібаяршчнай вярхоўнай улады і біцця манеты цара Уладыслава Жыгімонтавіча (1610—1633 г.). Частка перэферыйных маскоўскай баярскіх родаў адсунутая ад улады старэйшымі маскоўскімі, скарысталіся з рабаўніцтва простага насельніцтва збоку найманых «літоўскіх» і «польскіх» войскаў спачатку на службе і афіцыйна прадстаўляючых Ілжэдзмітрыя, а потым Семібаяршыну — сфармавала першае (разанскія і іншыя паўдневыя рэгіены) паспалітае рушанне (народнае апалчэнне), потым другое паспалітае рушанне (яраслаўскія, паволжскія і інш. паўночныя рэгіёны) пад кіраўніцтвам Мініна і Пажарскага, якое выгнала польска-літоўскія сілы з Масквы і адсунула ад улады арыстакратыю. Абодва маскоўскія паспалітыя рушанні пачаткова выказваліся шведскага прынца Карла Філіпа як за кандыдатуру на новага цара, чым толькі умацоўвалі жаданне Жыгімонта Вазы ваяваць супраць канкурэнтаў яго галіны Вазаў на чужой тэрыторыі. У 1613 годзе царом быў абраны Міхаіл Раманаў, сын маскоўскага патрыярха Філарэта, з якога пачалася дынастыя Раманавых. Маскоўскія войскі новага цара няўдала спрабавалі адбіць Смаленск у 1613—1616 г., ваявалі са шведамі на поўначы і казакамі на поўдні. У 1616 −1617 войскі ВКЛ і Польскага начале з законным царом Уладзіславам Жыгімонтавічам , каралеўства ўключаючы запарожскіх казакоў паспрабавалі ўзяць Маскву. Аднак вырашальны штурм быў кароткім, прыхільнікаў Уладзіслава у Маскве не аказалася і да працяглай аблогі вырашылі не прыступаць. Вайна вычарпала абодва бакі і скончыліся перамір’ем, паводле якога Рэч Паспалітая атрымала тэрытарыяльныя заваёвы, аднак незалежнасць Масковіі захавалася.

Перадумовы

Пад канец XVI — у пачатку XVII стагоддзяў Масковія знаходзілася ў стане палітычнага і эканамічнага крызісу. Па смерці цара Івана IV Грознага ў 1584 годзе і яго сына Дзмітрыя ў 1591 пачалася барацьба за царскі трон. У 1598 годзе на царства быў пастаўлены Барыс Гадуноў, перарваўшы шматвекакое панаванне Рурыкавічаў. Нязгодныя з такім выбарам лічылі, што царэвіч Дзмітрый жывы, таму валадарства Гадунова незаконнае. Сітуацыя да таго ж ускладнілася вялікімі замарозкамі 1601—1603 гадоў, пэўна, выкліканым вывяржэннем вулкана ў Паўднёвай Амерыцы. Пачаўся вялікі голад, ад якога памерлі каля паўмільёна чалавек.

Спасылкі

Н. М. Карамзин. История государства Российского Дамова Сямібаяршчыны з гетманам Жалкеўскім пра прызнанне каралевіча Уладзіслава маскоўскім царом Карта «Вялікага ліхалецця»

Катэгорыя:Смутны час Катэгорыя:Войны XVII стагоддзя