Віцебскія вароты — помнік у цэнтры вёскі Заполле Віцебскага раёна. Пастаўлены ў 1977 годзе ў памяць аб Віцебскіх варотах, 40-кіламетровым праломе ў гітлераўскай абароне, утвораным у лютым — сакавіку 1942 г. сумеснымі баявымі дзеяннямі савецкіх воінаў і партызан. Аўтары помніка скульптар В. Ягадніцкі і Уладзімір Чарняўскі.

Апісанне Помнік выкананы з бетону ў выглядзе 2 расшыраных унізе пілонаў (вышыня 11 і 9 м) і стэлы. Паміж пілонамі праходзіць вузкая, выкладзеная бетоннымі плітамі дарога, што сімвалізуе Віцебскія «вароты». Пілоны ў цэнтры апяразвае разарваны фрыз з рэльефнымі выявамі твараў воіна і партызана. Над імі — контурная выява пяціканцовай зоркі. Стрыманую эмацыянальнасць помніка падкрэсліваюць касы зрэз верхавіны пілонаў і суровая фактура бетону са слядамі апалубкі. Замыкае кампазіцыю стэла на 2 апорах, размешчаная па цэнтральнай восі ансамбля. Уздоўж дарогі — газоны.

Літаратура

Катэгорыя:1977 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Заполле (Віцебскі раён) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Ягадніцкага