Інстытут лесу — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаваная ў лістападзе 1930 года ў Гомелі.

На 2019 год Інстытут лесу ўваходзіў у склад Аддзялення біялагічных навук НАНБ. У аспірантуру набіралі па 3 спецыяльнасцях: 1) лясныя культуры (селекцыя, насенняводства); 2) лесазнаўства (лесаводства, лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя); 3) агралесамеліярацыя (ахоўнае лесаразвядзенне і азеляненне паселішчаў, барацьба з ляснымі пажарамі). У дактарантуру набіралі па спецыяльнасці лесазнаўства. Інстытут аказваў паслугі: 1) замеру радыеактыўнага забруджвання глебы і вырабаў лясной гаспадаркі, харчавання і лекавай сыравіны, сельскагаспадарчых кармоў; 2) ацэнкі заканадаўства ў галіне лясной гаспадаркі, экалогіі і прыродакарыстання.

Гісторыя 13 лістапада 1930 года ў Гомелі (Беларуская ССР) быў заснаваны Інстытут лесу на аснове ляснога аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама Цэнтральнай лясной доследнай станцыі. У 1933 годзе яго перайменавалі ў БелНДІ лясной гаспадаркі (у 1957—1961 гадах — у складзе АСГН БССР). У 1944 годзе пры інстытуце запрацавала аспірантура. За савецкім часам у інстытуце працавалі акадэмікі Анатоль Жукаў, Павел Рагавы, Вячаслаў Пераход, Уладзімір Шкатэлаў і Іван Юркевіч.

Паралельна ў Мінску ў 1949—1956 гг. функцыянаваў Інстытут лесу Акадэміі навук БССР.История становления и развития научной лесоводственной школы в Беларуси. — С. 44

У 1992 годзе назву змянілі на Інстытут лесу. У 1996 годзе была ўтворана дактарантура. У 1998 годзе Інстытут лесу меў 8 лабараторый: 1) аднаўлення харчовых рэсурсаў лесу, 2) лесааднаўлення, 3) генетыкі лесу, 4) лясной селекцыі і насенняводства, 5) аховы і абароны лесу, 6) праблем лесазнаўства і кіравання ляснымі рэсурсамі, 7) лясной экалогіі і глебазнаўства, 8) радыяцыйнага лесаводства. Пры інстытуце працавала 6 сектараў: 1) экалогіі насякомых і біялагічнай абароны лесу, 2) лясной мікалогіі, 3) біярэгулявання вырошчавання пасадачнага матэрыялу, 4) лясной радыялогіі, 5) радыялагічнага мадэлявання лясных экасістэмаў, 6) хімічных даследаванняў глебаў і раслін. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: шматмэтавае лесакарыстанне, павышэнне лесапрадукцыйнасці, чалавечае ўздзеянне на лясныя біяцэнозы, змяншэнне наступстваў радыяцыйнага забруджвання на лясныя экасістэмы. У Інстытуце лесу распрацавалі заканадаўства для лясной гаспадаркі. Правялі вырошчванне дрэваў з вызначаным назапашваннем радыенуклідаў. У інстытуце працавалі акадэмік Віктар Іпацьеў, член-карэспандэнт Рыгор Ганчарэнка і 6 дактароў навук.

Падраздзяленні На 2019 год Інстытут лесу ўключаў: 5 лабараторый — 1) лесазнаўства і кіравання лясамі, 2) лясной селекцыі і насенняводства, 3) праблем аднаўлення, абароны і аховы лясоў, 4) генетыкі і біятэхналогіі, харчовых і лекавых рэсурсаў лесу, 5) праблем глебазнаўства і рэабілітацыі антрапагенных парушаных лясных земляў; 3 эксперыментальныя лясныя базы — Дзвінская (пасёлак Падсвілле, Глыбоцкі раён), Жорнаўская (Асіповічы, Магілёўская вобласць) і Каранёўская (Гомельскі раён).

Кіраўнікі

Дырэктары БелНДІ лясной гаспадаркі, Інстытута лесу АН Беларусі, НАН Беларусі Вячаслаў Іванавіч Пераход (1944—1948) Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1948—1953) Фёдар Мікалаевіч Харытановіч (1959—1964) Мікалай Макаравіч Беразенка (1964—1977)История становления и развития научной лесоводственной школы в Беларуси. — С. 41 Усевалад Антонавіч Марозаў (1977—1989)Институт леса (Гомель). Директор Віктар Аляксандравіч Іпацьеў (1989—2006) Аляксандр Іванавіч Кавалевіч

Дырэктары Інстытута лесу АН БССР Вячаслаў Іванавіч Пераход (1944—1954) Іван Данілавіч Юркевіч (1954—1956)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Кантактныя звесткі Патэнты на вынаходствы Зборнік навуковых прац

Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:Цэнтральны раён (Гомель) Катэгорыя:Лясная гаспадарка Катэгорыя:Пралетарская вуліца (Гомель) Катэгорыя:1930 год у Гомелі