Па́вел Алякса́ндравіч Харланчу́к-Южакоў ( 27 чэрвеня 1978, Гомель, БССР) — беларускі тэатральны і кінаакцёр, тэатральны рэжысёр.
Біяграфія Скончыў акцёрскае (2000) і рэжысёрскае (2003) аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Працаваў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (2003—2006). Звольнены за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў 19 сакавіка 2006 года.
З 2010 года — акцёр Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Павел Харланчук разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэстуИз Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников .
З лета 2021 года працуе ў Маскоўскім губернскім тэатры (мастацкі кіраўнік С. Безрукаў), 29 жніўня выканаў ролю Глумава ў спектаклі «Найшла каса на камень» па п’есе А. Астроўскага«С лета 2021 года я зачислен в труппу театра Сергея Безрукова»: актер Павел Харланчук рассказал о переезде из Минска в Москву.
Творчасць
Фільмаграфія
Рэжысёр «Самотны захад» казка «Царэўна-жабка» «Кракадзіл» (Карней Чукоўскі) «Дэтэктар хлусні» () «Джэльсаміна ў краіне хлусаў» (Джані Радары)
Узнагароды першая Нацыянальная тэатральная прэмія Беларусі за найлепшую мужчынскую ролю (спектакль «№ 13» Тэатра-студыі кінаакцёра, 2011), медаль Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Сям’я Жанаты з актрысай Ганнай Харланчук (Южаковай), мае пяцярых дзяцей.
Спасылкі Тры любові Паўла Харланчука // ЛіМ, 2016, № 1. Жыццяпіс на старонцы Купалаўскага тэатра Алфавіт Паўла Харланчука: Павел и Анна Харланчук-Южаковы. История большой семьи Новы «Алфавіт» як раз такi https://gorodw.by/alfavit-paula-harlanchuka-ya-vedayu-shto-radasts-klyuch-da-dobraga-zhytstsya/
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гомелі Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі