Хеўсурэці () — гісторыка-этнаграфічны рэгіён на паўночным усходзе Грузіі, на мяжы з Інгушэціяй і Чачэніяй.

Геаграфія Хеўсурэці размешчана ў паўночнай частцы краіны, на абодвух схілах Вялікага Каўказскага хрыбта, ў даліне рэчак Мігмахеві, Шацілі, і Арагві. Хеўсурэці з’яўляецца часткай сучаснага муніцыпалітэта Душэці, мхарэ Мцхета-Мтыянеці. Хеўсурэці — адна з самых ізаляваных горных правінцый Грузіі.

Вялікі Каўказскі хрыбет дзеліць правінцыю на дзве няроўныя часткі. Пірыкіта Хеўсурэці () — большы, плошчай прыблізна 565 км², а Піракет Хеўсурэці () — меншы, плошчай прыблізна 428 км². Агульная плошча Хеўсурэці прыблізна 1050 км².

Найбуйнейшыя вёскі — Барысаха і Шацілі. Насельніцтва Хеўсурэці зімой скарачаецца прыблізна да 3200 чалавек.

Тапонім Хеві (), у перакладзе з грузінскага, азначае «цясніну», Хеўсурэці — «краіна далін».

Насельніцтва Асноўнае насельніцтва Хеўсурэці — хеўсуры, этнаграфічная група грузін, традыцыйна якая жыла ў высакагорных абшчынах, у якіх не было класавага адрозненняმაკალათია ს. «ხევსურეთი», თბ. 1984.

Хеўсуры захавалі мноства рыс традыцыйнага ладу жыцця ў савецкі час — касцюм, зброя, мытня, жыллё. У канцы 1950-х хеўсуры былі гвалтоўна пераселены на раўніны, у выніку чаго частка высакагорных вёсак апусцела. Перасяленне хеўсураў праводзілася з прыцягненнем армейскіх часцей, а на дарогах ставіліся кардоны, каб ніхто не мог вярнуцца ў горы.

Цяпер ва ўсім рэгіёне засталася пара сотняў сем’яў, астатнія горцы спусціліся ніжэй, у гарады і вёскі раўніннай Грузіі.

Фотаздымкі

Літаратура Shorena Kurtsikidze & Vakhtang Chikovani/ Ethnography and Folklore of the Georgia-Chechnya Border: Images, Customs, Myths & Folk Tales of the Peripheries, Munich: Lincom Europa, Volume 9 of LINCOM studies in anthropology. 2008 Sergi Makalatia/ Khevsureti, Komunistis Stamba, Tbilisi: 1935 (in Georgian) Gustav Radde/ Die Chews’uren und ihr Land — ein monographischer Versuch untersucht im Sommer 1876, Cassel 1878 (in German) Giorgi Tedoradze. Five Years in Pshav-Khevsureti, Tbilisi: 1930 (in Georgian ხუთი წელი ფშავ-ხევსურეთში)(online at Batsav.com)

Спасылкі

Сайт пра Хеўсурэці

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Грузіі