Сяргей Уладзіміравіч Ермаліцкі (нар. , Сычыкі, , Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч. З 2023 года старшыня Круглянскага раённага выканаўчага камітэта.
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў галоўным аграномам калгаса імя Фрунзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. З 1993 па 2010 гады працаваў на розных пасадах у папраўчай калоніі № 17: начальнікам атрада, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным, начальнікам аператыўнага аддзела, намеснікам начальніка калоніі. У 2010—2015 гадах узначальваў ПК № 17.
У 2015 годзе прызначаны начальнікам упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
У верасні 2020 года прызначаны старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта, а ў сакавіку 2023 года пераведзены на пасаду старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэтаСергей Ермолицкий утвержден в должности председателя Круглянского райисполкома .
Санкцыі ЕС 10 кастрычніка 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза «за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і іншымі зняволенымі».
Катэгорыя:Старшыні Гомельскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Круглянскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС