Першая бітва за Фалуджу — бітва паміж падраздзяленнямі Корпуса марской пяхоты ЗША і іракскімі баевікамі за кантроль над горадам Фалуджа, якая адбылася ў красавіку 2004 года падчас амерыканскай акупацыі Ірака.

Папярэднія падзеі З красавіку 2003 года раён Фалуджы, размешчаны на захад ад Багдаду, перайшоў пад кантроль 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Сікорскага.

У канцы красавіка амерыканскія войскі двойчы адкрывалі агонь па дэманстрацыях гараджан, забіўшы каля 20 чалавек. 29 красавіка было забіта не менш за 10 іракцаўВ Фаллудже американцы расстреляли толпу иракцев. Погибли 10 человек . Праз дзень інцыдэнт паўтарыўсяВ Фаллудже американцы вновь расстреляли демонстрацию. Есть погибшие . 18 верасня амерыканцы расстралялі вясельны картэж"Аль-Джазира": Американцы расстреляли свадьбу в Эль-Фаллудже. Гэтыя інцыдэнты прывялі да таго, што Фалуджа пачала ператварацца ў аплот набіраючага сілу суніцкага партызанскага руху. Ужо ў чэрвені амерыканскія войскі ў Фалуджы запыталі ў камандавання падмацаванне для таго, каб здушыць супраціў.

У пачатку 2004 года аперацыі партызан у раёне Фалуджы сталі больш агрэсіўнымі. На гэтым фоне ў сакавіку ў рамках планавай ратацыі заходняя частка Ірака была перададзена пад кантроль 1-га экспедыцыйнага корпуса марской пяхоты ЗША. Сітуацыя ў горадзе заставалася няўстойлівай.

31 сакавіка ў цэнтры горада ў засаду патрапілі машыны амерыканскіх наймітаў з прыватнай фірмы «Блэкуотэр». Чацвёра з іх былі забіты, іх целы пранесены праз горад і павешаны на гарадскім мосце. Усё гэта здымалася на відэакамеру. Кадры здарэння адразу ж з’явіліся ў эфіры сусветных тэлеканалаў, шакаваўшы грамадскасць ЗША і стаўшы наглядным доказам таго, што Фалуджа больш не кантралюецца амерыканскімі войскамі.

Баі Амерыканская аперацыя па вызваленні ад інсургентаў Фалуджы атрымала назву «Пільная рашучасць» (). Рашэнне аб пачатку аперацыі прымалі Дональд Рамсфэлд, генерал Абізаід і кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол БрэмерСекретный доклад о поражении американской армии в Фаллудже, Ирак // WikiLeaks.

Штурм горада пачаўся 5 красавіка 2004 года. Папярэдне ён быў блакаваны амерыканскімі войскамі з усіх бакоў. У пачатку баёў амерыканцам супрацьстаяла 500 маджахедаў. З амерыканскага боку ў баях удзельнічала два батальёны агульнай колькасцю 1000 чалавек (падпалкоўнікаў Бірна і Олсана) і адна танкавая рота. Амерыканцы таксама мабілізавалі два батальёны іракскіх сілавікоў, якія, аднак, ніяк сябе не праявілі з-за нізкага маральнага духу.

Сімпатыі мясцовага насельніцтва (200 тыс. чалавек) былі цалкам на баку партызан. Мясцовыя духоўныя і гарадскія лідары (Шэйх Абдула Аль-Янабі) заклікалі народ да супраціву акупантам.

6 красавіка ў горад высунуўся разведвальны ўзвод амерыканцаў, які неўзабаве быў абстраляны і блакаваны. У бой ўцягнулася танкі «Абрамс». Прасоўванне амерыканцаў ускладнялася жорсткім супрацівам абаронцаў Фалуджы і барыкадамі на вуліцах горада. Уначы 7 красавіка амерыканская авіяцыя распачала бамбардзіроўку горада ў месцах прасоўвання сваіх наземных падраздзяленняў. Таксама ў гэты дзень амерыканская авіяцыя знішчыла мячэць Абдэль-Азіз аль-Самары, дзе загінула 40 чалавекАмериканцы разбомбили в Ираке мечетьВ рамках акции возмездия американцы разбомбили мечеть. Групоўка замежнікаў была ўзмоцнена яшчэ двума батальёнамі. Яшчэ тры батальёны забяспечвалі блакаду горада. Штурмавая групоўка налічвала 6000 салдат (па іншых даных, 2200 салдатThe Encyclopedia of Middle East Wars: The United States in the Persian Gulf, Afghanistan, and Iraq Conflicts. — ABC-CLIO, 2010. — P. 440.). Аднак гэтых сіл відавочна не хапала. Кааліцыйныя войскі былі раззасяроджаны з прычыны распачатага шыіцкага паўстання.

У выніку разлютаваных баёў да 9 красавіка амерыканцы страцілі забітымі, па афіцыйных даных, да 30 сваіх салдат. Да гэтага часу марская пяхота кантралявала не больш за 15% горадаInside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed Mansour (па іншых даных — 25% горадаКоалиционные войска потеряли контроль над тремя крупными иракскими городами).

Колькасць загінулых іракцаў (у тым ліку мірных жыхароў падчас авіяналётаў) дасягнула 280. Адсутнасць электрычнасці, вадаправода і своечасовай медыцынскай дапамогі паставіла горад на мяжу гуманітарнай катастрофы, якая аб’яднала як сунітаў, так і шыітаў. Дзякуючы гуманітарнай дэлегацыі і журналістам Аль-Джазіры інфармацыя аб сітуацыі ў горада стала здабыткам галоснасці, і сусветная грамадскасць пачала аказваць ціск на амерыканскае кіраўніцтва. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр асабіста папрасіў прэзідэнта ЗША Буша спыніць штурм Фалуджы.

Пасля 9 красавіка актыўныя баявыя дзеянні завяршыліся, аднак у горадзе працягваліся спарадычныя перастрэлкі. 28 красавіка амерыканцы апошні раз падвергнулі горад артылерыйскаму абстрэлуНочная бомбардировка Фаллуджи была самообороной морских пехотинцев.

Ужо 28 красавіка амерыканскае камандаванне заключыла са старэйшынамі Фалуджы дагавор аб урэгуляванні сітуацыі. Дагавор прадугледжваў адвод сіл ЗША з горада і фарміраванне іракскай брыгады (1100 чалавек) для кантролю над горадам і прадухілення пранікнення ў яго найбольш актыўных паўстанцаў. Брыгада была ўзброена амерыканскім зброяй, камандаваў ёю іракскі генерал.

30 красавіка войскі ЗША пачалі адыход з Фалуджы.

Наступствы На момант свайго правядзення першы штурм Фалуджы быў найбуйнейшай ваеннай аперацыяй у Іраку пасля звяржэння рэжыму Садама Хусейна. Па выніках баявых дзеянняў горад застаўся пад кантролем партызанскіх фарміраванняў. У ходзе штурму загінула па меншай меры 700 іракцаў (з жыхароў горада)AP Toll Says 1,361 Iraqis Killed in April . Меліся значныя разбурэнні. Баевікі заявілі, што іх страты склалі 12 чалавек і сцвярджалі аб гібелі 240 амерыканцаў.

З мая па верасень 2004 года сітуацыя ў раёне Фалуджы заставалася досыць спакойнай, хоць мелі месца шэраг узброеных сутыкненняў паміж сіламі ЗША і партызанамі. У той жа час эксперымент з Фалуджыйскай брыгадай апынуўся няўдалым: брыгада практычна развалілася, а пастаўленая ёй амерыканская зброя трапіла ў рукі паўстанцаў. Восенню ў рамках кампаніі па аднаўленні кантролю над раёнамі, страчанымі падчас шыіцкага паўстання, амерыканскае камандаванне вылучыла ўльтыматум гараджанам аб выдачы вядомага тэрарыста Абу Мусаб аз-Заркаві, што хаваўся ў горадзе. Пасля правалу перамоваў са старэйшынамі марская пяхота ЗША, улічыўшы папярэдні вопыт і правёўшы адпаведнае планаванне, 8 лістапада 2004 года пачала другі штурм Фалуджы, які апынуўся яшчэ больш кровапралітным, чым першы.

Зноскі

Спасылкі Первый штурм Фаллуджи - операция "Неусыпная решимость" (апрель 2004) Фаллуджа и законы войны

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Красавік 2004 года Катэгорыя:Канфлікты 2004 года