Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (, Кастрама, Расія — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).
Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача.
Творчасць Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («» паводле ), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («» Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («» У. Шэкспіра) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі