Аперацыя «Матадор» () — ваенная аперацыя пад Эль-Каімам, якая праводзілася з 8 па 19 мая 2005 года корпусам марской пяхоты ЗША супраць пазіцый паўстанцаў, звязаных з Аль-Каідай, у паўночна-заходняй правінцыі Ірака, Анбар. Аперацыя Матадор была самай масіраванай у Іраку з часу штурму Фалуджы. Асноўная мэтай аперацыі была ліквідацыя паўстанцаў, замежных добраахвотнікаўMiles, 10 May 2005 у рэгіёне, вядомым як перавалачны пункт і транзітны цэнтр кантрабанды зброі з Сірыі.

Падраздзяленні 2-й дывізіі марской пяхоты на працягу 11 дзён зачышчалі тэрыторыю, якая ўтрымлівалася баевікамі, знішчыўшы 125 паўстанцаў і захапіўшы ў палон 39. Страціўшы 9 альбо 22 марпехаў забітымі і 40 параненымі, амерыканцам не ўдалося захапіць аднаго з лідараў Аль-Каіды Абу Мусаба Заркаві, які быў паранены, але змог схавацца.

Марпехі мелі загад нанесці ўдар па партызанскіх базах побач з сірыйскай мяжой, з якіх баевікі здзяйснялі аперацыі ў Рамадзі, Масуле, Фалуджы і Багдадзе. Амерыканцы дзейнічалі на поўнач ад Еўфрата ў раёне Ірака, які яны амаль на год у вялікай ступені пакінулі без увагі.

Аперацыя ставіла сабе мэтай пакласці канец хвалі партызанскіх нападаў. Яна праходзіла з пераменным поспехам, так як марпехам не ўдалося ўвайсці ў судотык з буйнымі сіламі праціўніка, якія меркавана часткова схаваліся на сірыйскай тэрыторыі.

У самым пачатку «Матадора» марпехам прыйшлося ўступіць у незапланаваны 12-гадзінны бой з партызанамі ў мястэчку Убайдзі. У выніку раптоўнага ўдару не атрымалася.

У лістападзе таго ж года тут была праведзена аперацыя «Сталёвы заслон».

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Май 2005 года Катэгорыя:Канфлікты 2005 года Катэгорыя:2005 год у Іраку