Вячаслаў Міхайлавіч Шаўчэнка (нар. , в. Завітая-2, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1960 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Магілёўграмадзянпраекце, першым намеснікам начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, з 1970 года — галоўны архітэктар у Белкааппраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы: летні тэатр-кінатэатр, Дом палітасветы і будынак аблспажыўсаюза ў Магілёве, гандлёвыя цэнтры ў г.п. Бараўляны і в. Сеніца Мінскага раёна, у пас. Ждановічы (залаты медаль ВДНГ СССР); у аўтарскім калектыве: гандлёвы комплекс у г.п. Івянец, комплекс Гомельскага кааператыўнага інстытута па праспекце Кастрычніка, па вул. Ленінскай, 85 у Стоўбцах (у сааўтарстве з Ф. Шукайлам; сярэбраны медаль ВДНГ СССР), помнікі загінулым воінам і партызанам у Любані, Слуцку, Стоўбцах.
Аўтар артыкулаў па пытаннях архітэктурнага праектавання.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Івянца Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў