Леанід Канстанцінавіч Шулаеў (, Ковель, Валынская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, ІБіА Дзяржбуда БССР, у Белжылпраекце, з 1981 года — старшы навуковы супрацоўнік БелНДІдзіпрасельбуда.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП жылога раёна Зялёны Луг-6, 7 (1973), комплексная схема арганізацыі камунальна-складской гаспадаркі (1974) у Мінску, прафілактычны корпус радзільні ў Барысаве (1978), серыя аднапавярховых аднакватэрных жылых дамоў з вырабаў Слуцкага будкамбіната (1982), Свята-Успенская царква ў Крупіцы, Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Тарасаве (1997—2001)Архітэктар: Шулаеў Леанід Канстанцінавіч.
Узнагароды Дыплом на Міжнародным студэнцкім конкурсе ў Варне (1972).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Барысава