Стралковая зброя — стволавая зброя калібрам менш 20 мм, прызначаннная для кідання кулі, дробі ці карцечы.

Класіфікацыя Стралковая агнястрэльная зброя звычайна класіфікуецца па наступных характарыстыках:

Па мэтавым прызначэнні Вінтоўкі (стрэльбы, карабіны) — даўгаствольная агнястрэльная зброя, прызначаная для ўзбраення пяхоты, для вядзення агнявога бою, а таксама для дзеянняў у рукапашным баі (штыком і прыкладам), або выкарыстання ў паляванні; Аўтаматы (штурмавыя вінтоўкі) — аўтаматычная агнястрэльная зброя, пад прамежкавы патрон (дульная энергія большая за пісталетны, але меншая за вінтовачны патрон); Пісталеты-кулямёты — аўтаматычная стралковая зброя, у якой у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон. Зрэдку, пісталеты-кулямёты завуць аўтаматамі;

Кулямёты — аўтаматычная агнястрэльная зброя, якая адрозніваецца высокай шчыльнасцю агню, вялікім аб'ёмам наладаваных боепрыпасаў і магчымасцю весці доўгі аўтаматычны агонь. Ствалы кулямётаў, як правіла, маюць сродкі астуджэння (паветраныя або вадзяныя радыятары); Пісталеты — стралковая зброя канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіраўніцтва пры стральбе адной рукой, а таксама прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях (часцей за ўсё 25—50 м); Рэвальверы — кароткастволавая агнястрэльная зброя, прызначаная для стральбы на кароткіх дыстанцыях. Адметнай канструктыўнай асаблівасцю рэвальвераў, якая адрознівае іх ад пісталетаў, з'яўляецца барабанны спосаб падачы патронаў. Часта ва ўжытку рэвальверы класіфікуюцца як пісталеты; Атыповая зброя — самаробная агнястрэльная зброя (абрэзы, самапалы, самаробныя пісталеты і рэвальверы і іншыя агнястрэльныя прылады).

Дзяржаўныя стандарты

ДАСТ 28653-90 «Зброя стралковая. Тэрміны і азначэнні» … 32. Вінтоўка — Наразная стралковая зброя, канструктыўна прызначаная для ўтрымання і кіравання пры стральбе двума рукамі з упорам прыклада ў плячо 35. Карабін — Палегчаная вінтоўка са скарочаным ствалом 36. Аўтамат — Аўтаматычны карабін 37. Пісталет-кулямёт — Аўтамат, у канструкцыі якога прадугледжана стральба пісталетнымі патронамі

Гл. таксама Фёдар Токараў

Літаратура