Мікалай Васільевіч Куцко (нар. , в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Навасёлкі» Петрыкаўскага раёна, дырэктарам саўгаса «Маканавічы» («Сцяг Перамогі») Рэчыцкага раёна, інструктарам Гомельскага абкама КПБ, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканняКУЦКО НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ .
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РасііПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі