Пачынаючы з 3 верасня 2020 года ў Судане ішлі вялікія і бесперапынныя дажджы, якія выклікалі разбуральныя паводкі ў 16 правінцыях. Бедства закранула больш за 500 000 чалавек, разбурына больш за 100 000 дамоў. Загінулі 102 чалавекі.
Паводкі У 2020 годзе ўзровень вады ў рацэ Ніл у Судане падняўся і дасягнуў рэкорднага ўзроўню, што прывяло да затаплення і разбурэння каля 60 000 дамоў і дзясяткаў смерцяў. Узровень Блакітнага Ніла дасягнуў больш за 17 метраў, пабіўшы ўсе рэкорды. Паводкі, выкліканыя праліўнымі мусоннымі дажджамі, у асноўным за межамі краіны, у суседняй Эфіопіі, паднялі ўзровень ракі Ніл на 17,5 метраў у канцы жніўня, што з’яўляецца самым высокім узроўнем, якога яна дасягнула амаль за стагоддзе, па даных Міністэрства ірыгацыі Судана. Упершыню ў гісторыі пірамідам у Мероэ пагражала затапленне.
Маштабы паводак і дажджоў перавысіла рэкорды, устаноўленыя ў 1946 і 1988 гадах. Некаторыя эксперты, такія як «International Rivers», чакалі, што змяненне клімату выкліча ў будучыні перыядычныя прыступы як засух, так і паводак у Судане.
Рэакцыя Урад Судана кіраваў дзеяннямі па ліквідацыі наступстваў паводкі. Нацыянальныя сілы місіі па барацьбе з паводкамі Камітэта па гуманітарнай дапамогі актывізавалі работу, а прэм’ер-міністр Судана Абдала Хамдок пацвердзіў, што ўзровень Ніла і яго прытокаў у гэтым годзе, па даных Міністэрства ірыгацыі і водных рэсурсаў, беспрэцэдэнтны з 1912 года. Ён таксама адзначыў, што паводкі ў гэтым годзе прывялі да трагічных і хваравітых чалавечых ахвяр і матэрыяльных страт.
Наступствы Савет Бяспекі і абароны Судана абвясціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны тэрмінам на тры месяцы і вызначыў краіну зонай стыхійнага бедства. Улады сфармавалі Найвышэйшы камітэт па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў ліўневых патокаў і паводак.
Паводкавыя воды пагражалі затапіць старажытныя археалагічныя раскопкі ў краіне. Будаўнікі пабудавалі сцены з мяшкоў з пяском і адпампоўвалі ваду, каб не пашкодзіць руіны Мероэ, былога старажытнага горада двухтысячагадовай імперыі Мераітаў і аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Папярэднія паводкі ніколі не закраналі гэты аб’ект.
Агулам паводкі закранулі больш за паўмільёна чалавек і пашкодзілі больш за 100 000 дамоў як мінімум у 16 правінцый па ўсёй краіне. У выніку тысячы людзей засталіся без прытулку. Для размяшчэння перамешчаных асоб у сталічным Хартуме былі пастаўленыя палаткі.
Крыніцы
Катэгорыя:Паводкі паводле краін Катэгорыя:Катастрофы 2020 года Катэгорыя:Верасень 2020 года Катэгорыя:2020 год у Судане Катэгорыя:Гісторыя Судана