Вуліца Дарашэвіча () — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар беларускага вучонага-геадэзіста і дзеяча народнай адукацыі Міхаіла Васілевіча Дарашэвіча (1900—1968). Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць, рух аднабаковы ад вуліцы Якуба Коласа да праспекта Незалежнасці.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад вуліцы Якуба Коласа і завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Незалежнасці. Даўжыня вуліцы складае каля 210 м.

Забудова

Няцотны бок № 1 (праспект Незалежнасці, 59) — 4-ы навучальны корпус БНТУ. № 3 — 6-павярховы інтэрнат № 5 Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа БНТУ. № 5 (вуліца Якуба Коласа, 12) — 8-ы навучальны корпус аўтатрактарнага факультэта БНТУ (1973, архітэктар І. Боўт, Ж. Сахарава).

Цотны бок

№ 6А — Пасольства Латвіі ў Беларусі. № 8 — будынак Адміністрацыі Савецкага раёна (1950-я, архітэктар А. Духан). У савецкія часы тут размяшчаўся райкам КПБ Савецкага раёна. — № 10 — двухпавярховы будынак.

Транспарт Руху грамадскага транспарту па вуліцы няма, але на перакрыжаванні з вуліцай Якуба Коласа ёсць прыпыначны пункт "Дарашэвіча", на якім спыняюцца трамваі (1, 5, 6 і 11), якія ідуць да мікрараёна Зялёны Луг.

Мемарыяльныя дошкі

На доме № 1 устаноўлена дошка ў гонар Міхаіла Дарашэвіча.

Спасылкі

Здымкі вул. Дарашэвіча 2022 г.

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)