Брэсцкае партызанскае злучэнне — партызанскае злучэнне, створанае ў красавіку — чэрвені 1943 года на базе асобых атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Камандаванне Камандзір: Сяргей Іванавіч Сікорскі (красавік 1943 — ліпень 1944).
Начальнік штаба: П. В. Пранягін (красавік 1943 — ліпень 1944).
Склад Злучэнне аб'ядноўвала 11 брыгад: 8-я партызанская брыгада; 99-я партызанская брыгада імя Дз. Ц. Гуляева; 150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча; Партызанская брыгада імя А. К. Флегантава; Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага; Партызанская брыгада імя У. І. Леніна; Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі; Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова; Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна; Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева; Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»; 12 асобна дзейных партызанскіх атрадаў: 345-ы партызанскі атрад; 347-ы партызанскі атрад; Партызанскі атрад «За Радзіму»; Партызанскі атрад імя С. М. Будзённага; Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (першага складу); Партызанскі атрад імя С. М. Кірава (П. Н. Паплаўскі, С. Ц. Шыш); Партызанскі атрад імя Р. І. Катоўскага (другога складу); Партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (В. Р. Машын); Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса; Партызанскі атрад «Сцяг»; Партызанскі атрад «Чэкіст»; Партызанскі атрад імя П. Л. Валькова.
Для барацьбы супраць карнікаў у лютым 1944 года паводле распараджэння Беларускага штаба партызанскага руху ў паўднёвых раёнах Брэсцкай вобласці была створана часовая групоўка партызанскіх брыгад і атрадаў Паўднёвай зоны (узначаліў упаўнаважаны штаба партызанскага злучэння вобласці П. М. Кавальскі).
За ўвесь перыяд баявой дзейнасці аб'ядноўвала больш за 13 000 партызан. З часцямі Чырвонай Арміі брыгады і атрады злучаліся паступова па меры вызвалення раёнаў іх дзеянняў. У сакавіку 1944 года злучыліся брыгады і асобныя атрады Паўднёвай зоны, у ліпені — астатнія.
Сяргею Георгіевічу Жуніну і Сяргею Іванавічу Сікорскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Гісторыя Брэсцкай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе