Жудзец Вылча (рум. Judeţul Vâlcea) — румынскі жудзец у рэгіёне Валахія.
Геаграфія Плошча жудзеца займае 5765 км².
На поўдні жудзеца знаходзяцца горныя масівы Паўднёвых Карпат — гары Фэгэраш на ўсходзе, якія дасягаюць вышыні 2200 м, і горы Лотру вышынёй да 2000 м на захадзе жудзеца. Ва ўсходняй частцы жудзеца, з поўначы на поўдзень, цячэ рака Олт.
Мяжуе з жудзецамі Арджэш — на ўсходзе, Горж. і Хунедаара — на захадзе, Сібіу і Альба — на поўначы і Долж і Олт — на поўдні.
Насельніцтва У 2007 годзе насельніцтва жудзеца складала 411 576 чалавек (у тым ліку мужчынскае насельніцтва — 201 865 і жаночае — 209 711 чалавек), шчыльнасць насельніцтва — 71,39 чал./км². Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута статыстыкі, у 2016 годзе насельніцтва жудзеца складала 403 171 чалавек Populația României pe localități la 1 ianuarie 2016. Institutul Național de Statistică (06.05.2016)..
Адміністрацыйнае дзяленне У жудзецы знаходзяцца 2 муніцыпія., 9 гарадоў і 75 камун.
Муніцыпіі
Рымніку-Вылча (Râmnicu Vâlcea) Дрэгэшані (Drăgăşani)
Гарады
Бэбэні (Băbeni) Бэлчэшць (Bălceşti) Бэрбэшць. (Berbeşti) Бэіле-Гавора (Băile Govora) Бэіле-Алэнэшць (Băile Olăneşti) Брэзой (Brezoi) Кэлімэнэшць (Călimăneşti) Харэзу (Horezu) Акнэлэ-Мары (Ocnele Mari)
Крыніцы
Катэгорыя:Вылча (жудзец)