Ала Васільеўна Ралькевіч (нар. , в. Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік. Член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, настаўнік англійскай і французскай моў. Працавала настаўнікам англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам Пухавіцкай сярэдняй школы, дырэктарам Мар’інагорскай дзяржаўнай гімназіі.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняўРалькевич Алла Васильевна .
Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР».ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання .
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Педагогі Беларусі