Іван Андрэевіч Мамайка (нар. , в. Велямічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Магілёўскі каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, магістратуру Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 1996 года па 2009 год праходзіў службу на пасадах сярэдняга і старшага кіруючага складу органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2009 года — першы намеснік начальніка Стаўбцоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі. З 2014 года па 2019 год — начальнік Стаўбцоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў.
Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені. Уручана вышэйшая ўзнагарода Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — халодная зброя (корцік)Мамайка Іван Андрэевіч // Афіцыйны сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь .
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання