Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве () — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве. Фінансуецца на тых жа ўмовах, што і дзяржаўныя ўніверсітэты ў Польшчы, але кантралюецца Каталіцкім Касцёлам. Статус і дзейнасць вучэльні рэгулюецца Канкардатам Святога Прастолу з Польшчай.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1981 як Папская тэалагічная акадэмія ў Кракаве, працягваючы традыцыі закрытага у 1954 годзе тэалагічнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта. У 2009 годзе акадэмія была ператворана на Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве.

Універсітэт вядзе навуковую і дыдактычную дзейнасць на пяці факультэтах у Кракаве і адным у Тарнаве. У 2019/2020 навучальным годзе ва ўніверсітэце навучалася 2570 чалавек (у тым ліку 391 аспірант), працавала каля 450 чалавек, у тым ліку 285 навукова-педагагічных супрацоўнікаў, сярод якіх - 50 прафесараў. Універсітэт мае права прысвойваць доктарскую ступень па пяці навуковых дысцыплінах і хабілітацыю ў трох дысцыплінах.

Галоўная бібліятэка вучэльні мае ў сваіх фондах каля 580 тыс. асобнікаў розных выданняў, часопісаў, старых друкаваных выданняў і спецыяльных збораў.

Лекцыі для свецкіх студэнтаў, паслушнікаў і манахаў праводзяцца ў асноўным у будынку на вуліцы Францысканскай 1 і з 2013 года таксама на вуліцы Бернардынскай 3, дзе раней размяшчаліся Вышэйшая духоўная семінарыя Чэнстахоўскай архідыяцэзіі і Вышэйшая духоўная семінарыя Сасновецкай дыяцэзіі. У флігелі будынка на вуліцы Францысканскай 1 знаходзіцца капліца Святога Яна Паўла ІІ. Другая знаходзіцца ў будынку на вуліцы Бернардзінскай.

Структура Філасофскі факультэт Факультэт гісторыі і культурнай спадчыны Факультэт сацыяльных навук Тэалагічны факультэт

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Адукацыя ў Кракаве Катэгорыя:1981 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты