Круле́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Крулеўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валодзькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года ў склад адноўленага Порплішчанскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 29 населеных пунктаў. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска ДзямідзенкіРешение Докшицкого районного Совета депутатов от 22 марта 2016 г. № 68 Об упразднении сельского населенного пункта Докшицкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3341 чалавек, з іх 93,9 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,6 % — цыганы, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 2755 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе