Аляксей Генадзевіч Гры́шын (, ) — беларускі фрыстайліст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001).

Спартыўная кар’ера thumb|250px|left|Аляксей Грышын на паштовай марцы Беларусі 25 лютага 2010 Аляксей Грышын заваяваў першы залаты медаль у гісторыі Беларусі на XXI Зімовых Алімпійскіх ГульняхФрыстайліст Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе ў Ванкуверы // Наша Ніва, 26 лютага 2010. Гэта была яго другая алімпійская ўзнагарода — да гэтага ён быў бронзавым прызёрам Алімпіяды 2002 у Солт-Лэйк-Сіці. У Турыне 2006 Аляксей Грышын заняў чацвёртае месца, а ў Нагана 1998 быў восьмы. Акрамя гэтых дасягненняў у яго актыве ёсць і ўзнагароды чэмпіянатаў свету: у 2001 годзе ён выйграў сусветнае першынство, у 2003 быў сярэбраным прызёрам, а ў 2005 годзе стаў уладальнікам бронзы. Акрамя таго, ён не раз станавіўся пераможцам і прызёрам на этапах Кубка свету.

Лепшы спартсмен Беларусі 2010 года па выніках апытання газеты «Спортивная панорама», а таксама па версіі агенцтва БелеПАН.

Спасылкі Eurosport.ru Афіцыйны сайт Аляксея Грышына Спартыўная біяграфія і вынікі Аляксея Грышына на старонцы Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту Зала алімпійскай славы Беларусі (усе алімпійскія медалісты)

Катэгорыя:Фрыстайлісты паводле алфавіта Катэгорыя:Фрыстайлісты Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фрыстайле Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Асобы на марках