Млечнік апушаны, скрыпіца, грузд (Lactarius vellereus) — шапкавы базідыяльны грыб роду сямейства .
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 7—25 см у дыяметры, пляската-пукатая ў маладых грыбоў, потым глыбока-лейкападобная, з загнутым уніз краем, сухая, апушаная, белая або жаўцеючая. Мякаць шчыльная і тоўстая, жаўцее на зломе. Млечны сок белы, едкі, горкі, без асаблівага паху. Пласцінкі сыходныя, белаватыя, потым вохрыста-жаўтаватыя, спачатку частыя, потым больш рэдкія. Ножка 1—7 см у даўжыню і 2—4 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, белаватая або з жаўтаватым адценнем. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.
Распаўсюджанне Грыб распаўсюджаны ў лясной зоне на тэрыторыі Паўночнага паўшар’я. Найбольш часта сустракаецца ў яловых лясах. Пладовыя целы з’яўляюцца з ліпеня па кастрычнік, паасобку або групамі.
Выкарыстанне Умоўна ядомы грыб. Спажываецца ў соленым выглядзе.
Літаратура
Lactarius vellereus (Fr.) Fr. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 101, 125. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).
* Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядомыя грыбы