Уладзімір Мікалаевіч Азаранка (нар. , в Алесенкава Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Скончыў Бранскую дзяржаўную інжынерна-тэхналагічную Акадэмію па спецыяльнасці «Лясная і лесапаркавая гаспадарка».

Працаваў майстрам лесу, ляснічым, дырэктарам ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас».

Абіраўся дэпутатам Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканняАзаранка Уладзімір Мікалаевіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Лесаводы Беларусі