Аляксей Мікалаевіч Сокал (нар. , Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў камплектоўшчыкам склада, прадаўцом, тавараведам, намеснікам і начальнікам аддзела арганізацыі гандлю, намеснікам дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «ЦУМ Мінск».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

14 мая 2017 года быў абраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.

Узнагароды Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаўСокал Аляксей Мікалаевіч.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)