Шарль П’ер Бадлер (;  — , Парыж) — французскі паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сімвалам літаратурнага і артыстычнага дэкадансу. Яго творы, у прыватнасці паэтычны зборнік «Кветкі зла» (), былі прызнаныя класікай французскай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі Шарль Бадлер нарадзіўся ў Парыжы. Пасля смерць бацькі (1827), мастака і высокаадукаванага чалавека, хлопчык жыве разам з маці (з імі жыве яшчэ пакаёўка Марыэта, якой Бадлер пасля прысвеціць верш). Неўзабаве маці зноў бярэ шлюб, з афіцэрам Апікам.

У 1839 Ш. Бадлер выключаны з калежа Луі Вялікага. Ён вядзе «шалапутнае» жыццё ў Парыжы, дзе знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. У 1841 генерал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю.

Вярнуўшыся ў Парыж у 1842, Шарль Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая грала ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарло» (La Fanfarlo), навелу, што была надрукаваная ў 1847 годзе.

З 1844 над Ш. Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога; затое ўбачыў свет «Салон 1845 года» (Salon de 1845), водгук на жывапісную выставу. Сярод іншага ён піша «Парады літаратарам-пачаткоўцам», надрукаваныя ў 1846. Быў і кароткі раман з Мары Дабрэн, камедыйнай акторкай.

Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года, выдаваў дэмакратычна-рэспубліканскую газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх.

Шарль Бадлер знаёміцца з творчасцю Эдгара Алана По, перакладаннем якога займаецца з 1848 да 1865. Доўгія гады Ш. Бадлер застаецца для сваіх сучаснікаў эсэістам, перакладчыкам, мастацкім крытыкам, але не паэтам.

Творчасць Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Выпрацаваў новую кандэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кнізе «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) выяўлена трагічная карціна свету ахопленага шаленствам эазбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вялікага горада.

Аўтар эборніка артыкулаў пра франц. мастацгва і л-ру «Рамантьгчнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э. По і перакладаў яго твораў.

На беларускую мову вершы Ш. Бадлера перакладалі Ю. Гаўрук, У. Жылка, З. Колас, С. Ліхадзіеўскі, А. Хадановіч, Алег Мінкін.

Беларускія пераклады Бадлер Ш. Выбраныя вершы. / Перакл. з франц. А.Хадановіча. Мн.: Зміцер Колас, 2016. 112 с. (Серыя «Паэты планеты»).

Спасылкі

Шарль Бадлер — Парады маладым літаратарам

Тэксты ў інтэрнэце Шарль Бадлер — «Танец смерці» ў перакладзе Андрэя Хадановіча Вершы Бадлера на ПрайдзіСвеце ў перакладзе Андрэя Хадановіча

На французскай Original works by Baudelaire at the French Wikisource full online texts in french Peintres et aquafortistes Les Fleurs du Mal: full online downloadable text Podcast: Паэзія «L’Albatros» па-французску

На англійскай «The Painter of Modern Life» Complete Annotated Text at Lines of Advance Selected works at Poetry Archive Another selection Les Fleurs du Mal full text online with Translations

Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Францыі Катэгорыя:Мастацкія крытыкі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Людовіка Вялікага Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас