Сядлецкі ўніверсітэт () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Седльцах.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1969 годзе. Вядомы таксама як Падляская акадэмія (1999—2010), Вышэйшая аграрна-педагагічная школа ў Седльцах (1977—1999), Вышэйшая педагагічная школа ў Седльцах (1974—1977), Вышэйшая настаўніцкая школа ў Седльцах (1969—1974). Статус універсітэта вучэльняй атрыманы ў адпаведнасці з законам ад 23 ліпеня 2010 года аб прысваенні Падляскай акадэміі найменавання Універсітэта прыродазнаўчых і гуманітарных навук. У склад універсітэта ўваходзяць 5 факультэтаў, у рамках факультэтаў існуюць таксама профільныя інстытуты.

Структура

Факультэты Гуманітарных навук Сацыяльных навук Дакладных і прыродазнаўчых навук Аграінжынерыі і навук аб жывёлах Медыцынскіх навук і навук аб здароўі

Інстытуты Інстытут гісторыі Інстытут мовазнаўства і літаратуразнаўства Інстытут навук аб бяспецы Інстытут навук аб палітыцы і адміністрацыі Інстытут навук аб упраўленні і якасці Інстытут педагогікі Інстытут інфарматыкі Інстытут матэматыкі Інстытут біялагічных навук Інстытут хімічных навук Інстытут сельскай гаспадаркі і садаводства Інстытут заатэхнікі і рыбнай гаспадаркі Інстытут навук аб здароўі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Седльцы Катэгорыя:1969 год у Польшчы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы