Стамятка () — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стамятка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.

1930—1961 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці (з 1937 года — Смаленскай вобласці).

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці ..

Геаграфія На заходнай мяжы вёсцы цячэ рака Стомяць.

Крыніцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расіі