Фёдар Амосавіч Дро́наў ( — ) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1976), прафесар (1979), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986), Заслужаны эканаміст БССР (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Крамянчуг Палтаўскай губерні УССР (сучасны адміністрацыйны цэнтр Крамянчугскага раёна Палтаўскай вобласці Украіны). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1943 годаДронов Фёдор Амосович // Музейный комплекс «Дорога памяти» . У 1954 годзе скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут, у 1963Дронов Фёдор Амосович // Портал ЭКОНОМИКА.BY годзе — аспірантуру пры Інстытуце эканомікі Акадэміі навук БССР. З 1964 года займаў пасаду загадчыка сектара агульных праблем эфектыўнасці капітальных укладанняў Інстытута эканомікі, у 1968—1978 гадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і адначасова загадчыка сектара эканомікі навукова-тэхнічнага прагрэсу. З 1980 да 1988 года Ф. А. Дронаў на пасадзе намесніка дырэктара (дырэктар) Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржэканомплана БССР, з 1988 года — галоўны навуковы супрацоўнік.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы Ф. А. Дронава па сацыяльна-эканамічных праблемах навукова-тэхнічнага прагрэсу і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, тэрытарыяльнай арганізацыі народнай гаспадаркі і інш. Аўтар больш за 160 прац, у тым ліку 10 манаграфій і брашурИмя в Белорусской науке: Федор Амосович Дронов.
Сярод апублікаванага: Эффективность использования основных фондов промышленности. — Мн.: Наука и техника, 1966. Хозяйственная реформа и экономические стимулы эффективного использования основных фондов / Ф. А. Дронов, О. Н. Пашкевич, Э. И. Петрович; Белорусский научно-исследовательский институт научно-технической информации и технико-экономических исследований Госплана БССР. — Мн. 1969. Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста / Ф. А. Дронов; ред. Ф. Т. Землянский; АН БССР, Ин-т экономики. — Мн.: Наука и техника, 1979. Экономические основы ускорения научно-технического прогресса / Ф. А. Дронов, А. Н. Дичковский, Т. Б. Образкова и др.; Под ред. В. П. Александровой. — Мн.: Наука и техника, 1980. Мясной подкомплекс в системе агропромышленного комплекса: [для системы Госагропрома СССР] / Ф. А. Дронов, К. А. Иванов. — Москва: Агропромиздат, 1986.
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура
Спасылкі Фёдар Амосавіч Дронаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Дронов Фёдор Амосович // Портал ЭКОНОМИКА.BY
Дронов Фёдор Амосович // Музейный комплекс «Дорога памяти» Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР