Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ва Уроцлаве.
Агульная характарыстыка Названы ў гонар старэйшай галіны дынастыі Пястаў. Займаецца навучаннем лекараў розных спецыяльнасцяў і рознага медыцынскага персаналу (фармацэўтаў, лабарантаў, дыягностаў, фельчараў, дыетолагаў, медсясцёр, акушэраў, фізіятэрапеўтаў, менеджараў у галіне аховы здароўя і інш.), ажыццяўляе педагагічную, навуковую і клінічную дзейнасць.
Нягледзячы на тое, што ў яго цяперашнім выглядзе ён існуе з 1950 года, традыцыі медыцынскай адукацыі ўзыходзяць да 1811 года, калі быў створаны Уроцлаўскі ўніверсітэт, у які увайшоў сярод іншых медыцынскі факультэт. Стварэнне асобнага ўніверсітэта адбылося ў 1950 годзе пасля рашэння дзяржаўных органаў ПНР аб аддзяленні медыцынскіх факультэтаў ад універсітэтаў.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 1-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 1466-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура Фармацэўтычны факультэт Лячэбны факультэт Лячэбна-стаматалагічны факультэт Факультэт навук аб здароўі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Уроцлаў Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы