Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Катавіцах.
Гісторыя Універсітэт быў утвораны як Медыцынская акадэмія ў Бытаме пастановай Савета Міністраў ПНР ад 20 сакавіка 1948 года.
Перайменаванне ўніверсітэта з Сілезскай медыцынскай акадэміі імя Людвіка Варыньскага ў Катавіцах у Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт у Катавіцах адбылося 20 чэрвеня 2007 года ў адпаведнасці з законам ад 30 сакавіка 2007 года.
Згодна з сусветным рэйтынгам вышэйшых навучальных устаноў Webometrics універсітэт займае 4-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў.
Структура Факультэт медыцынскіх навук у Катавіцах Факультэт медыцынскіх навук у Забжэ Факультэт навук аб здароўі ў Катавіцах Факультэт навук аб здароўі ў Бытаме Факультэт фармацэўтычных навук у Саснаўцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Катавіцы Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы