Медыцынскі ўніверсітэт у Лодзі () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Лодзі.
Гісторыя Універсітэт пачаў сваю дзейнасць 1 кастрычніка 2002 года. Узнік ён пры зліцці, на падставе закона ад 27 ліпеня 2002 года аб стварэнні медыцынскага ўніверсітэта ў Лодзі, дзвюх мясцовых вышэйшых навучальных устаноў: Медыцынскай акадэміі (1950) і Ваенна-медыцынскай акадэміі (1957), працягваючы пры гэтым доўгія традыцыі абедзвюх акадэмій. Іх вытокі ўзыходзяць да існаваўшага ў 1945—1949 гадах медыцынскага факультэта Лодзінскага ўніверсітэта.
Згодна з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт заняў 7-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце 2707-е сярод усіх тыпаў ВНУ.
Структура Лячэбны факультэт Фармацэўтычны факультэт Факультэт навук аб здароўі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Лодзь Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы