Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне () — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Шчэціне.

Гісторыя У 1948 годзе была створана Медыцынская акадэмія ў Шчэціне. У 1949 годзе акадэмія складалася з васьмі клінік і дзвюх устаноў. У 1949—1992 гадах вучэльня называлася Паморскай медыцынскай акадэміяй імя Караля Свярчэўскага. У 1992 годзе вучэльні была прысвоена назва Паморскай медыцынскай акадэміі ў Шчэціне, а ў 2010 годзе — Паморскі медыцынскі ўніверсітэт у Шчэціне.

У адпаведнасці з вебаметрычным рэйтынгам універсітэтаў свету ўніверсітэт займае 5-е месца ў Польшчы сярод медыцынскіх універсітэтаў, а ў свеце — 2479-е сярод усіх тыпаў ВНУ.

Структура Факультэт медыцыны і стаматалогіі Факультэт навук аб здароўі Факультэт фармацыі, медыцынскіх біятэхналогій і лабараторнай медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Шчэцін Катэгорыя:Універсітэты Польшчы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы