.50 Action Express (таксама .50 AE, 12.7 x 33, 12,7×32,6 мм) — патрон калібру 12,7 мм, распрацаваны ў 1988 годзе для ізраільскага пісталета Desert Eagle. Адзін з самых магутных унітарных пісталетных патронаў у свеце. Мае тупаканцовую кулю, з-за якой дадзены патрон валодае вялікім спыняючым дзеяннем.

Годнасцi і недахопы Як і ўсе боепрыпасы, патрон .50 Action Express мае свае годнасцi і недахопы: ГоднасцiНедахопыВялізнае спыняючае дзеянне тупаносай цяжкай кулі, якая перасягае нават .45 ACP у некалькі разоў.Высокая дульная ўспышка, асабліва ў цёмны час сутак.Высокае забойнае дзеянне вялікай цяжкай кулі, параўнальнае з вінтовачнымі патронамі.Балістыка тупаносых куль горш, чым ажывальных.Адносна высокае прабіўное дзеянне.Гучны гук стрэлу. Як і іншыя пісталетныя патроны такіх памераў, асноўнымі відамі выкарыстання .50 AE з’яўляецца сілуэтная стральба. Аднак такі патрон добра падыходзіць і для абароны ад буйных драпежнікаў (напрыклад мядзведзяў).

Літаратура Жук А. Б. Энцыклапедыя стралковай зброі — М.: Ваяніздат, 1998.к А. Б. Энциклопедия стрелкового оружия. — М.: Воениздат, 1998.

Катэгорыя:Патроны