Бі́тва ў Пікарды́і (22 — 26 верасня 1914) — бітва паміж французскімі і нямецкімі войскамі ў раёне рэк Уаза і Сома на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Ход падзей Французская Шостая армія атакавала даліну ракі Уаза ў бок горада Нуаёна, а Другая армія засяродзілася далей на поўнач, гатовая да спробы прасоўвання вакол паўночнага флангу германскай 1-я арміі. Абедзвюм французскім арміям удалося прасунуцца паслядоўна па лініі ад Руа да Шольна, пакуль германская 6-я армія і іншыя падмацаванні не прыбылі з Латарынгіі і спынілі далейшае прасоўванне французаў. Затым абодва бакі паспрабавалі правесці чарговы флангавы рух на поўнач, які пераўтварыўся ў бітву пры Альберы.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Канфлікты 1914 года Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Бітвы ў Францыі Катэгорыя:Верасень 1914 года