Но́белеўская прэ́мія па літаратуры () — прэстыжная ўзнагарода за дасягненні ў галіне літаратуры, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны.

Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца штогод з 1901 года. Па стане на 2021 год прэмія была прысуджана 118 лаўрэатам, з іх 16 — жанчыны. Усяго 8 разоў узнагароджанне не праводзілася: у 1914, 1918, 1935, 1940—1943 гадах, 2018 (уручана ў 2019). Першым лаўрэатам у 1901 годзе стаў французскі паэт і эсэіст Сюлі-Прудом. За ўсе гады існавання прэміі ўсяго 4 разы яна ўручалася адначасова двум лаўрэатам: у 1904, 1917, 1966 і 1974 гадах. На думку сталага сакратара Шведскай акадэміі Петэра Энглунда, гэта абумоўлена прыродай літаратуры — у адрозненне ад навукі ці сумежных галін, дзе можна працаваць разам.

Адбор кандыдатаў Паводле статута Нобелеўскага фонду, высоўваць кандыдатаў на прэмію па літаратуры могуць наступныя асобы:

члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук; прафесары літаратуры і мовазнаўства з вышэйшых навучальных устаноў; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры; старшыні аўтарскіх саюзаў, якія прадстаўляюць літаратурную творчасць у адпаведных краінах.

Ацэнку заяў і адбор кандыдатаў робіць Нобелеўскі камітэт па літаратуры. З іх ліку Шведская акадэмія абірае лаўрэатаў.

Лаўрэаты

__NOTOC__ 1901—1910 • 1911—1920 • 1921—1930 • 1931—1940 • 1941—1950 • 1951—1960 • 1961—1970 • 1971—1980 • 1981—1990 • 1991—2000 • 2001—2010 • 2011—2020 • 2021—…

1901—1910 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1901 90px|Сюлі-Прудом Сюлі-Прудом У асаблівым прызнанні яго паэтычных твораў, што сведчаць пра высокі ідэалізм, мастацкую дасканаласць і рэдкае спалучэнне якасцяў сэрца і інтэлекту 1902 90px|Тэадор Момзен Тэадор Момзен Аднаму з выбітных гістарычных пісьменнікаў, пяру якога належыць такая манументальная праца, як «Рымская гісторыя» 1903 90px|Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан Як даніна павагі яго высакароднай, пышнай і рознабаковай паэзіі, што заўсёды адрознівалася свежасцю натхнення і рэдкай чысцінёй духа 1904 90px|Фрэдэрык Містраль Фрэдэрык Містраль(1/2 прэміі) У знак прызнання свежай арыгінальнасці і сапраўднага натхнення яго паэтычных твораў, што нібы адлюстроўваюць прыродныя краявіды і спрадвечны дух яго народа, а таксама за яго значную працу ў якасці правансальскага філолага 90px|Хасэ Эчэгерай-і-Эйсагірэ Хасэ Эчэгерай-і-Эйсагірэ(1/2 прэміі) У знак прызнання шматлікіх і бліскучых кампазіцый, якія ў індывідуальнай і арыгінальнай манеры адрадзілі выдатныя традыцыі іспанскай драматургіі 1905 90px|Генрык Сянкевіч Генрык Сянкевіч За выбітныя заслугі ў галіне эпасу 1906 90px|Джазуэ Кардучы Джазуэ Кардучы Не толькі за глыбокія веды і крытычны розум, а перш за ўсё за творчую энергію, свежасць стылю і лірычную сілу, характэрную для яго паэтычных шэдэўраў 1907 90px|Рэдзьярд Кіплінг Рэдзьярд Кіплінг Улічваючы назіральнасць, арыгінальнасць уяўлення, жвавасць ідэй і выдатны талент да аповеда, якія характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара 1908 90px|Рудольф Эйкен Рудольф Эйкен У знак прызнання яго сур’ёзных пошукаў праўды, яго пранікнёнай сілы мыслення, шырокага круга гледжання, а таксама цеплыні і сілы, з якой у сваіх шматлікіх працах ён апраўдаў і распрацаваў ідэалістычную філасофію жыцця 1909 90px|Сельма Лагерлёф Сельма Лагерлёф У знак удзячнасці за высокі ідэалізм, яркае ўяўленне і духоўнае ўспрыманне, якія характарызуюць яе творы 1910 90px|Паўль Гайзэ Паўль Гайзэ За мастацкасць, ідэалізм, якія ён дэманстраваў на працягу свайго шматгадовага і прадуктыўнага творчага шляху як лірычны паэт, драматург, раманіст, аўтар сусветна вядомых навел

1911—1920 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1911 90px|Марыс Метэрлінк Марыс Метэрлінк У знак удзячнасці за яго шматбаковую літаратурную дзейнасць, і асабліва за драматычныя творы, якія адзначаюцца багатым уяўленнем і паэтычнай фантазіяй, што паказана часам пад выглядам казкі, глыбокага натхнення, і загадкавым чынам яны звяртаюцца да ўласных пачуццяў чытачоў і стымулююць іх уяўленне 1912 90px|Герхарт Гаўптман Герхарт Гаўптман Перадусім у знак прызнання плённай, разнастайнай і выбітнай дзейнасці ў галіне драматычнага мастацтва 1913 90px|Рабіндранат Тагор Рабіндранат Тагор За глыбока адчувальныя, свежыя і прыгожыя вершы, з дапамогай якіх ён з неперасягненым майстэрствам зрабіў сваю паэтычную думку, выяўленую яго ўласнымі англійскімі словамі, часткай заходняй літаратуры 1914 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі 1915 90px|Рамэн Ралан Рамэн Ралан Як даніна павагі высокага ідэалізму яго літаратурных твораў, а таксама спагадзе і любові да праўды, з якімі ён апісваў розныя тыпы людзей 1916 90px|Вернер фон Хейдэнстам Вернер фон Хейдэнстам У знак прызнання яго значэння, як найславутага прадстаўніка новай эпохі ў сусветнай літаратуры 1917 90px|Карл Г’елеруп Карл Г’елеруп(1/2 прэміі) За разнастайную паэтычную творчасць і ўзнёслыя ідэалы 90px|Генрык Пантопідан Генрык Пантопідан(1/2 прэміі) За праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі 1918 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі 1919 90px|Карл Шпітэлер Карл Шпітэлер За непараўнальны эпас «Алімпійская вясна» 1920 90px|Кнут Гамсун Кнут Гамсун За яго манументальную працу «Плады зямлі»

1921—1930 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1921 90px|Анатоль Франс Анатоль Франс За бліскучыя літаратурныя дасягненні, адзначаныя вытанчанасцю стылю, глыбока выпакутаваным гуманізмам і праўдзіва гальскім тэмпераментам 1922 90px|Хасінта Бенавентэ-і-Марцінес Хасінта Бенавентэ-і-Марцінес За бліскучае майстэрства, з якім ён працягнуў хвалебныя традыцыі іспанскай драмы 1923 90px|Уільям Ейтс Уільям Ейтс За натхнёную паэтычную творчасць, што перадае ў высокамастацкай форме нацыянальны дух 1924 90px|Уладзіслаў Рэймант Уладзіслаў Рэймант За выбітны нацыянальны эпас — раман «Мужыкі» 1925 90px|Бернард Шоу Бернард Шоу За творчасць, адзначаную ідэалізмам і гуманізмам, за іскрыстую сатыру, якая часта спалучаецца з выключнай паэтычнай прыгажосцю 1926 90px|Грацыя Дэледа Грацыя Дэледа За яе ідэалістычна натхнёныя творы, якія з пластычнай яснасцю малююць жыццё на яе родным востраве і з глыбінёй і спачуваннем вырашаюць чалавечыя праблемы ў цэлым 1927 90px|Анры Бергсон Анры Бергсон У знак прызнання яго яркіх і жыццесцвярджальных ідэй, а таксама за тое выключнае майстэрства, з якім гэтыя ідэі былі ўвасоблены 1928 90px|Сігрыд Унсет Сігрыд Унсет За запамінальнае апісанне скандынаўскага сярэднявечча 1929 90px|Томас Ман Томас Ман Перадусім, за вялікі раман «Будэнброкі», які стаў класікай сучаснай літаратуры, і папулярнасць якога няўхільна расце 1930 90px|Сінклер Льюіс Сінклер Льюіс За магутнае і выразнае мастацтва аповеда і за рэдкае ўменне з сатырай і гумарам ствараць новыя тыпы і характары

1931—1940 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1931 90px|Эрык Аксель Карлфельт Эрык Карлфельт За яго паэзію 1932 90px|Джон Галсуорсі Джон Галсуорсі За высокае мастацтва аповеда, вяршыняй якога з’яўляецца «Сага аб Фарсайтах» 1933 90px|Іван Бунін Іван Бунін (нарадзіўся ў Расійскай імперыі) За строгае майстэрства, з якім ён развівае традыцыі рускай класічнай прозы 1934 90px|Луіджы Пірандэла Луіджы Пірандэла За творчую адвагу і вынаходлівасць у адраджэнні драматургічнага і сцэнічнага мастацтва 1935 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) 1936 90px|Юджын О’Ніл Юджын О’Ніл За сілу ўздзеяння, праўдзівасць і глыбіню драматычных твораў, што па-новаму тлумачаць жанр трагедыі 1937 90px|Ражэ Мартэн дзю Гар Ражэ Мартэн дзю Гар За мастацкую сілу і праўду ў выяўленні чалавека і найбольш істотных бакоў сучаснага жыцця 1938 90px|Перл Бак Перл Бак За шматграннае, сапраўды эпічнае апісанне жыцця кітайскіх сялян і за біяграфічныя шэдэўры 1939 90px|Франс Сіланпя Франс Сіланпя За глыбокае пранікненне ў жыццё фінскіх сялян і цудоўнае апісанне іх звычаяў і сувязі з прыродай 1940 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3)

1941—1950 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1941 Прэмія не прысуджалася Грашовыя сродкі ўключаны ў спецфонд секцыі (2/3) і Нобелеўскі фонд (1/3) 1942 1943 1944 90px|Іаганес Енсен Іаганес Енсен За рэдкую сілу і багацце паэтычнага ўяўлення ў спалучэнні з інтэлектуальнай дапытлівасцю і самабытнасцю творчага стылю 1945 90px|Габрыела Містраль Габрыела Містраль За паэзію праўдзівага пачуцця, што зрабіла яе імя знакам ідэалістычнага памкнення для ўсёй Лацінскай Амерыкі 1946 90px|Герман Гесэ Герман Гесэ За натхнёную творчасць, у якой выяўляюцца класічныя ідэалы гуманізму, а таксама за бліскучы стыль 1947 90px|Андрэ Жыд Андрэ Жыд За глыбокія і мастацка значныя творы, у якіх чалавечыя праблемы пададзены з адважнай любоўю да праўды і глыбокай псіхалагічнай праніклівасцю 1948 90px|Томас Эліят Томас Эліят За выбітны наватарскі ўнёсак у сучасную паэзію 1949 90px|Уільям Фолкнер Уільям Фолкнер За яго значны і з мастацкага пункту погляду ўнікальны ўнёсак у развіццё сучаснага амерыканскага рамана 1950 90px|Бертран Расел Бертран Расел У знак прызнання яго разнастайных і значных твораў, у якіх ён бароніць гуманітарныя ідэалы і волю думкі

1951—1960 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1951 90px|Пер Лагерквіст Пер Лагерквіст За мастацкую сілу і абсалютную незалежнасць меркаванняў пісьменніка, які шукаў адказы на вечныя пытанні, што стаяць перад чалавецтвам 1952 90px|Франсуа Марыяк Франсуа Марыяк За глыбокае духоўнае прасвятленне і мастацкую сілу, з якой ён у сваіх раманах адлюстраваў драму чалавечага жыцця 1953 90px|Уінстан Чэрчыль Уінстан Чэрчыль За яго высокае мастацтва гістарычнага і біяграфічнага апісання, а таксама за бліскучае прамоўніцтва ў абарону ўзнёслых чалавечых каштоўнасцяў 1954 90px|Эрнэст Хемінгуэй Эрнэст Хемінгуэй За яго высокае майстэрства ў мастацтве аповеда, прадэманстраванае нядаўна ў «Старым і моры», і за ўплыў, які ён зрабіў на сучасны стыль 1955 90px|Хальдаўр Лакснес Хальдаўр Лакснес За яркую эпічную сілу, якая адрадзіла вялікае апавядальнае мастацтва Ісландыі 1956 90px|Хуан Хіменес Хуан Хіменес За лірычную паэзію, узор высокага духу і мастацкай чысціні ў іспанскай паэзіі 1957 90px|Альбер Камю Альбер Камю За велізарны ўнёсак у літаратуру, якая з дальнабачнай сур’ёзнасцю асвятляе праблемы чалавечага сумлення ў наш час 1958 90px|Барыс Пастарнак Барыс Пастарнак За значныя дасягненні як у сучаснай лірычнай паэзіі, так і ў галіне вялікай рускай эпічнай традыцыі 1959 90px|Сальваторэ Квазімада Сальваторэ Квазімада За лірычную паэзію, якая з класічнай жвавасцю выяўляе трагічны досвед нашага часу 1960 90px|Сен-Жон Перс Сен-Жон Перс За ўзвышанасць і вобразнасць, якія сродкамі паэзіі адлюстроўваюць акалічнасці нашага часу

1961—1970 ГодПартрэтКраіна, лаўрэатАбгрунтаванне ўзнагароды# 1961 90px|Іва Андрыч Іва Андрыч За сілу эпічнага таленту, што дазволіла ва ўсёй паўнаце раскрыць чалавечыя лёсы і праблемы, звязаныя з гісторыяй яго краіны 1962 90px|Джон Стэйнбек Джон Стэйнбек За рэалістычны і паэтычны талент, што спалучаецца з мяккім гумарам і вострым сацыяльным бачаннем 1963 90px|Гіоргас Сеферыс Гіоргас Сеферыс За выбітныя лірычныя творы, насычаныя пакланеннем перад светам старажытных элінаў 1964 90px|Жан-Поль Сартр Жан-Поль Сартр За багатую ідэямі, пранізаную духам волі і пошукамі праўды творчасць, што аказала велізарны ўплыў на наш час 1965 90px|Міхаіл Шолахаў Міхаіл Шолахаў За мастацкую сілу і цэласнасць эпасу пра данское казацтва ў пераломны для Расіі час 1966 90px|Шмуэль Агнон Шмуэль Агнон(1/2 прэміі) За глыбока арыгінальнае мастацтва аповеда, навеянае яўрэйскімі народнымі матывамі 90px|Нэлі Закс Нэлі Закс(1/2 прэміі)