Тэадо́рых, Тэадо́рык, Тэадэрык майстар з Прагі (, ; пач. 14 ст., Прага — да 1381), першы багемскі (чэшскі) мастак, чыё імя захавалася і звязанае з пэўнымі творамі.

Працаў у Празе (1340-х—1370-х) пры двары Карла IV. У 1348 г. згадвацца як «першы майстар» пражскага брацтва мастакоў.

Прадстаўнік ранняга Паўночнага Адраджэння. У творчасці Тэадорыха спалучаюцца рысы гатычнага і рэнесанснага мастацтва.

Атрыбутаваныя творы thumb|left|

Аздабленне (жывапіснае афармленне і архітэктурны дэкор) капэлы Св. Крыжа ў замку Карлштайн, загараднай імператарскай рэзідэнцыі паблізу Прагі, (асвечаная ў 1357) — найбольш вядомая праца Тэадорыха — у т.л. 129 паўфігурых абразоў святых і айцоў царквы; Частка аздаблення царквы Багародзіцы ў Карлштайну, роспіс на тэму жыцця св. Вацлава — блага захавалася.

Літаратура Гращенков В. Н. Портрет в итальянской живописи Раннего Возрождения. М., 1996. Т.1. С. 46; Колпинский Ю. Д. Искусство Чехословакии // Всеобщая история искусств. Том 2, кн. 1. / Под общей редакцией Б. В. Веймарна и Ю. Д. Колпинского — М.: Государственное издательство «Искусство», 1960.

Спасылкі

Mistr Theodorik v klášteře sv. Anežky

Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Мастакі готыкі